Украінскія нацыяналісты заплянавалі пікет перад амбасадай Польшчы
Дэманстрацыі, арганізаваныя партыяй „Свабода”, зьвязаныя са зьменамі ў польскі Закон аб ІНП.
Украінскія нацыяналісты з партыі „Свабода”плянуюць у панядзелак правесьці пікеты перад польскай амбасадай у Кіеве й польскімі консульствамі ў некалькіх іншых украінскіх гарадах.
Пікеты заплянаваныя ў рамках пратэсту супраць прынятых на мінулым тыдні ў Польшчы зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Закон, між іншым, прадугледжвае пакараньне за адмаўленьне злачынстваў, учыненых украінскімі нацыяналістамі.
Пікеты заплянаваныя ў Кіеве, Львове, Віньніцы, Луцку, Адэсе й Харкаве. Як тлумачаць арганізатары, прынятыя польскім парлямэнтам зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за „бандэраўскую ідэалёгію”.
„Закон прыніжае годнасьць украінскага народа”, - гаворыцца ў заяве, выдадзенай партыяй „Свабода”, якая патрабуе заблякаваць ажыцьцяўленьне зьмененага закону.
Рашэньне польскага парлямэнта выклікала многія адмоўныя рэакцыі ва Ўкраіне. Яго раскрытыкавалі, у прыватнасьці, прэзыдэнт Украіны, прэм'ер-міністар і міністар замежных спраў краіны.
аз
Украінскія нацыяналісты з партыі „Свабода” плянуюць у панядзелак правесьці пікеты перад польскай амбасадай у Кіеве й польскімі консульствамі ў некалькіх іншых украінскіх гарадах.
Пікеты заплянаваныя ў рамках пратэсту супраць прынятых на мінулым тыдні ў Польшчы зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Закон, між іншым, прадугледжвае пакараньне за адмаўленьне злачынстваў, учыненых украінскімі нацыяналістамі.
Пікеты заплянаваныя ў Кіеве, Львове, Віньніцы, Луцку, Адэсе й Харкаве. Як тлумачаць арганізатары, прынятыя польскім парлямэнтам зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за „бандэраўскую ідэалёгію”.