Больш за 3 мільёны палякаў захварэлі грыпам у гэтым сэзоне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.03.2018 17:21
Агулам у выніку ўскладненьняў, выкліканых хваробай, памерлі 10 чалавек.
Photo: flockine/pixabay.com/CC0 Public Domain
Больш за 3 мільёны палякаў захварэлі грыпам у гэтым сэзоне
Агулам у выніку ўскладненьняў, выкліканых хваробай памерлі 10 чалавек.
Цягам апошняга тыдня лютага ў Польшчы былі зарэгістраваныя на больш за 20 тысяч менш выпадкаў захворваньня грыпам і грыпападобнымі віруснымі інфэкцыямі, чым раней.
Паводле справаздачы Нацыянальнага інстытут аховы здароўя, у выніку грыпу ў краіне памерлі чарговыя 3 асобы. Агулам у зімовым сэзоне ў Польшчы ў выніку ўскладненьняў, выкліканых хваробай памерлі 10 чалавек.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па справах грыпу прафэсар Лідзія Брыдак (Lidia Brydak) падкрэсьлівае, што ў гэтым сэзоне пераважае вірус тыпу В, які апынуўся ў складзе найноўшых вакцын.
Паводле Нацыянальнага інстытут аховы здароўя, у бягучым сэзоне грыпам і грыпападобнымі віруснымі інфэкцыямі захварэла амаль 3 мільёны 119 тысяч палякаў.
аз
Цягам апошняга тыдня лютага ў Польшчы зарэгістравана на 20 тысяч менш выпадкаў захворваньня грыпам і грыпападобнымі віруснымі інфэкцыямі, чым у анялягічным пэрыядзе мінулага году.
Паводле справаздачы Нацыянальнага інстытуту аховы здароўя, у выніку грыпу ў краіне памерлі чарговыя 3 асобы. Агулам у зімовым сэзоне ў Польшчы ў выніку ўскладненьняў, выкліканых хваробай, памерлі 10 чалавек.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтру грыпу прафэсар Лідзія Брыдак (Lidia Brydak) падкрэсьлівае, што ў гэтым сэзоне пераважае вірус тыпу В, фрагмэнты якога ўтрымліваюць найноўшыя вакцыны.
Паводле Нацыянальнага інстытуту аховы здароўя, у бягучым сэзоне грыпам і грыпападобнымі віруснымі інфэкцыямі захварэла амаль 3 мільёны 119 тысяч палякаў.
аз