Logo Polskiego Radia
Print

„Немцы павінны быць зацікаўленыя ў вырашэньні пытаньня рэпарацый”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 08:07
„У іншым выпадку яны страцяць маральнае права інструктаваць іншых”, - кажа польскі дэпутат ад польскай кіроўнай партыі.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас візыту ў Польшчы.Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас візыту ў Польшчы.PAP/Jakub Kamiński

„Немцы павінны быць зацікаўленыя ў вырашэньні пытаньня рэпарацый”
„У іншым выпадку яны страцяць маральнае права інструктаваць іншых”, - кажа польскі дэпутат ад польскай кіроўнай партыі.
Пытаньне ваенных рэпарацый - гэта адна з тэмаў, якія ў польска-нямецкіх адносінах павінны падымацца „сыстэматычна й сыстэмна”, паведаміў у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” кіраўнік парлямэнцкай групы па пытаньнях нямецкіх рэпарацыяў Аркадыюш Мулярчык (Arkadiusz Mularczyk).
„Я думаю, што праблема ваенных рэпарацый - гэта адна з тых важных спраў у польска-нямецкіх адносінах, якія павінны закранацца падчас першага афіцыйнага візыту канцлеркі Ангелы Мэркель у Варшаве, хоць на канкрэтныя размовы яшчэ ёсьць час”, - ацаніў Мулярчык.
Паводле дэпутата ад польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, немцы павінны зразумець, што нявырашанае пытаньне ваенных рэпарацый - гэта найбольш сур’ёзная перашкода ва ўзаемаадносінах паміж Польшчай і Нямеччынай.
Мулярчык лічыць, што Нямеччына павінна стварыць фонд з мэтай дапамогі Польшчы. Паводле яго, шанец на выплату ваенных рэпарацый - самы вялікі ў сучаснай гісторыі польска-нямецкіх адносінаў, паколькі абедзьве краіны аб’яднаныя ў рамках адной юрыдычнай і палітычнай сыстэмы – Эўразьвязу.
„Цяпер гэта перш за ўсё Нямеччына павінна быць зацікаўленая ва ўрэгуляваньні пытаньня рэпарацый за Другую сусьветную вайну. У адваротным выпадку яна страціць маральнае права вучыць іншых, напрыклад, у пытаньнях вяршэнства закона”, - падсумаваў Аркадыюш Мулярчык у размове з газэтай „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт