Facebook закрыў акаўнт дэпартамэнта мэрыі Масквы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.04.2018 09:17
Старонка магла быць заблякаваная з-за аднаго з 13 супрацоўнікаў «фабрыкі троляў».
pixabay.com/CC0 Public Domain
Facebook закрыў старонку дэпартамэнта мэрыі Масквы
Сацсетка Facebook закрыла старонку дэпартамэнта эканамічнай палітыкі мэрыі Масквы. Прычына магла быць у тым, што SMM-паслугі чыноўнікам аказваў адзін з абвінавачаных ва ўмяшаньні ў выбары ў ЗША.
Прадстаўнік дэпартамэнта пацьвердзіў, што акаўнт заблякаваны, дадаўшы, што ў групе было каля 6,5 тыс. падпісчыкаў.
Прадстаўнік Facebook не адказаў на пытаньне, з чым зьвязаная блякіроўка старонкі дэпартамэнта й пры якіх умовах сацыяльная сетка гатовая будзе разблякаваць яе.
Старонка дзяржструктуры магла быць заблякаваная з-за таго, што SMM-паслугі ёй мог аказваць Глеб Васільчэнка – адзін з 13 супрацоўнікаў «фабрыкі троляў», якіх Мінюст ЗША абвінавачвае ва ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта ў 2016 годзе.

паводле рбк/вс