МЗС Польшчы заклікае грамадзян да асьцярожнасьці падчас паездак у Расею
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.05.2018 16:44
Польскае МЗС таксама папярэджвае перад паездкамі ў рэгіён Паўночнага Каўказу.
Масквapixabay.com/Public Domain CC0
Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікае польскіх грамадзян быць асьцярожнымі падчас паездак у Расею. Гаворка ідзе пра пагрозу тэрарызму, якая можа павялічыцца падчас Чэмпіянату сьвету па футболе. Чэмпіянат пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.
Узровень тэрарыстычнай пагрозы самы нізкі па чатырохбальнай шкале, якая выкарыстоўваецца міністэрствам. „У Расеі існуе пагроза тэрарыстычных актаў (…) Нельга выключыць тэрактаў у гарадах, дзе пройдуць розыгрышы. Варта захаваць асьцярожнасьць, у прыватнасьці, на стадыёнах, у фан-зонах, а таксама ў грамадзкім транспарце”, - чытаем у заяве польскага МЗС.
Ведамства таксама нагадвае, што незаконная анэксія Крыму робіць немагчымай аказаньне польскім грамадзянам консульскай дапамогі на гэтай частцы тэрыторыі Ўкраіны.
Польскае МЗС таксама папярэджвае перад паездкамі ў рэгіён Паўночнага Каўказу.
аз