Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы прынялі ўдзел у Падляскім мілітарным пікніку «Місія «Ўсход» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.06.2018 21:42
  • рэканструкцыя.mp3
Сёлета беларусы выставілі групу гістарычнай рэканструкцыі даваеннага польскага Корпусу аховы памежжа.
Ігар Мельнікаў у мундзіры падпаручніка Корпусу аховы памежжа даваеннай ПольшчыІгар Мельнікаў у мундзіры падпаручніка Корпусу аховы памежжа даваеннай Польшчы

На днях на Беласточчыне ў гміне Супрасьль (каля самай мяжы зь Беларусьсю) прайшоў 8-ы Падляскі мілітарны пікнік «Місія «Ўсход». У мерапрыемстве, якое прыцягнула тысячы ўдзельнікаў і гледачоў, прынялі рэканструктары з розных краін, у тым ліку зь Беларусі. На Беласточчыну прыехала беларуская група «Беларусы ў Войску Польскім», аматары гісторыі з Польшчы, Летувы, Расеі.
Сёлета беларусы выставілі групу гістарычнай рэканструкцыі даваеннага польскага Корпусу аховы памежжа.
Пра мерапрыемства распавядае адзін зь яго ўдзельнікаў, гісторык, ініцыятар стварэньня групы гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім» Ігар Мельнікаў.
Паводле нашага суразмоўцы, такіх мерапрыемстваў не хапае ў Беларусі. Пры гэтым ён зазначае, што гістарычная рэканструкцыя будзе пашыраць папулярнасьць, бо гэта агульнасусьветны трэнд. Ігар Мельнікаў згадвае, што часам здараюцца гумарныя сытуацыі, калі, напрыклад, кітайскія аматары гісторыі рэканструююць Вэрмахт.
Пра 8-ы Падляскі мілітарны пікнік «Місія «Ўсход», гістарычную рэканструкцыю ў Беларусі й агулам пра мінулае з кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.
здымкі з профілю Ігара Мельнікава ў «Фэйсбуку» выкарыстоўваюцца са згоды аўтара
слухайце далучаны гукавы файл

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт