Logo Polskiego Radia
Print

Малюнкі Зьбігнева Гэрбэрта выстаўленыя ў пленэры ў Каралеўскіх лазенках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2018 09:01
Сусьветнавядомы польскі пісьменьнік пісаў ня толькі вершы і эсэ, але таксама маляваў.

/

У год Зьбігнева Гэрбэрта (20-я гадавіна сьмерці) у пленэры ля брамы Кітайскай алеі ў парку Каралеўскія лазенкі можна глядзець выставу вершаў разам з іх перакладам на ангельскую мову.
На выставе знаходзяцца рысункі Гэрбэрта, апрацаваныя прафэсарам Паўлам Прухнякам з Кракава. Зьбігнеў Гэрбэрт пісаў ня толькі вершы і эсэ, але таксама маляваў. «Мастацтва, культура, архітэктура былі для яго вельмі важнымі», – гаворыць Марыя Дзедушыцка з Фонду імя Зьбігнева Гэрбэрта. Пра гэта сьведчыць прынамсі тое, што ў Нацыянальнай бібліятэцы захоўваюцца амаль 300 эцюднікаў Гэрбэрта.
Марыя Дзедушыцка гаворыць, што мэта экспазыцыі – наблізіць грамадзтву погляд паэта на сьвет, які меў здольнасьць праніклівага глядзець навокал.
Пленэрная выстава будзе працаваць да 28 жніўня

Пленэрная выстава будзе працаваць да 28 жніўня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт