Logo Polskiego Radia
Print

Тытунёвыя вырабы – хіт польскага экспарту ў Нямеччыну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2018 12:01
Сёлета кошт экспарту польскіх цыгар і цыгарэт у Нямеччыны павялічыўся ўжо на 78%.
Photo: klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тытунёвыя вырабы – хіт польскага экспарту ў Нямеччыну
Сёлета кошт экспарту польскіх цыгар і цыгарэт у Нямеччыны павялічыўся ўжо на 78%.
У мінулым годзе прадукты харчаваньня склалі 11% ад агульнага польскага экспарту ў Нямеччыну. Немцы зьяўляюцца самым буйным атрымальнікам польскіх арга-харчовых прадуктаў, сярод якіх першае месца займаюць тытунёвыя вырабы.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, кошт экспарту цыгар і цыгарэт у Нямеччыны павялічыўся ў бягучым годзе ўжо 78%, то бок да 227 мільёнаў эўра.
У 2017 годзе кошт экспарту тытунёвых вырабаў у Нямеччыну вырас удвая, то бок з 272 мільёнаў эўра ў 2016 годзе да 559 мільёнаў у 2017 годзе. Летась палякі прадалі немцам 28,5 мільярдаў цыгарэт, то бок амаль паўмільярда пачак.
Паводле экспэртаў, на павелічэньне кошту экспарту значны ўплыў меў рост сярэдняй цэны тытунёвых вырабаў.
У 2017 сярэдняя цана, па якой палякі прадавалі цыгарэты вырасла на 14%, затое сярэдняя цана вырабаў, экспартаваных у Нямеччыны павысілася ажно на 85%, то бок да 16,5 эўра за 1 тысячу цыгарэт.
Польскія цыгарэты карыстаюцца ў Нямеччыне папулярнасьцю, паколькі немцы кураць шмат - як палякі. Паводле дадзеных дасьледаваньня Эўрапейскай камісіі, праведзенага ў 2017 годзе. У Нямеччыне курыць каля 25% дарослых грамадзянаў , у Польшчы - каля 30%.
Польскія тытунёвыя вырабы не зьяўляюцца аднак адзіным экспартным хітам. Толькі сёлета Польшча экспартавала ў Нямеччыны харчовых прадуктаў на больш за 2, 5 мільярдаў эўра, то бок на 10% больш, чым годам раней.
Акрамя цырагэтаў палякі прадаюць немцам сушаную або вэнджаную рыбу ( больш за 202 мільёнаў эўра да траўня бягучага году), мяса птушкі ( (амаль 202 мільёны эўра), хлебабулачныя вырабы й пірожнае ( больш за 138 мільёнаў эўра), корму для хатніх жывёл ( амаль 119 мільёнаў эўра), малако й сьмятану ( больш за 96 мільёнаў эўра).
аз

У мінулым годзе прадукты харчаваньня склалі 11% ад агульнага польскага экспарту ў Нямеччыну. Немцы зьяўляюцца самым буйным атрымальнікам польскіх арга-харчовых прадуктаў, сярод якіх першае месца займаюць тытунёвыя вырабы.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, кошт экспарту цыгар і цыгарэт у Нямеччыны павялічыўся ў бягучым годзе ўжо 78%, то бок да 227 мільёнаў эўра.

У 2017 годзе кошт экспарту тытунёвых вырабаў у Нямеччыну вырас удвая, то бок з 272 мільёнаў эўра ў 2016 годзе да 559 мільёнаў у 2017 годзе. Летась палякі прадалі немцам 28,5 мільярдаў цыгарэт, то бок амаль паўмільярда пачак.
Паводле экспэртаў, на павелічэньне кошту экспарту значны ўплыў меў рост сярэдняй цэны тытунёвых вырабаў.

У 2017 сярэдняя цана, па якой палякі прадавалі цыгарэты вырасла на 14%, затое сярэдняя цана вырабаў, экспартаваных у Нямеччыны павысілася ажно на 85%, то бок да 16,5 эўра за 1 тысячу цыгарэт.

Польскія цыгарэты карыстаюцца ў Нямеччыне папулярнасьцю, паколькі немцы кураць шмат - як палякі. Паводле дадзеных дасьледаваньня Эўрапейскай камісіі, праведзенага ў 2017 годзе. У Нямеччыне курыць каля 25% дарослых грамадзянаў , у Польшчы - каля 30%.

Польскія тытунёвыя вырабы не зьяўляюцца аднак адзіным экспартным хітoм. Толькі сёлета Польшча экспартавала ў Нямеччыны харчовых прадуктаў на больш за 2, 5 мільярдаў эўра, то бок на 10% больш, чым годам раней.

Акрамя цырагэтаў палякі прадаюць немцам сушаную або вэнджаную рыбу ( больш за 202 мільёнаў эўра да траўня бягучага году), мяса птушкі ( (амаль 202 мільёны эўра), хлебабулачныя вырабы й пірожнае ( больш за 138 мільёнаў эўра), корм для хатніх жывёл ( амаль 119 мільёнаў эўра), малако й сьмятану ( больш за 96 мільёнаў эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт