Logo Polskiego Radia
Print

На Ўрале адбылося моцнае землетрасеньне

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 05.09.2018 17:00
Падземныя штрушкі адбыліся ў Чэлябінскай, Сьвярдлоўскай абласьцях і ў Башкартастане.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Расеі на Ўрале адбылося моцнае землетрасеньне сілай 5,6 балаў. Найбольш трасеньне зямлі адчулі жыхары Чэлябінскай вобласьці. Былі пашкоджаны грамадзкія будынкі, водаправод і электрычныя сеткі.

Землетрасеньне адбылося на глыбіні каля 10 кілямэтраў. Сэйсмолягі вызначылі, што эпіцэнтар знаходзіўся недалёка ад горада Катаў-Іванаўск. Там пашкоджаны будынкі школ і дзіцячых садоў. Ратавальнікі эвакуіравалі пацыентаў мясцовай бальніцы.

Жыхары Чэлябінскай вобласьці расказвалі пра тое, што ў вокнах трэскаліся шыбы, падала мэбля і хісталіся сьцены.

Падземныя штуршкі дасягнулі і суседніх рэгіёнаў. Іх адчувалі жыхары Башкартастана і Сьвярдлоўскай вобласьці.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт