Logo Polskiego Radia
Print

Пятро Парашэнка падпісаў указ аб разрыве дамовы аб дружбе з Расеяй

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.09.2018 16:09
Украінскае МЗС да 30 верасьня абавязана апавясьціць расейскі бок аб жаданьні спыніць дзеяньне дамовы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро ПарашэнкаПрэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнкафота: афіцыйны профіль прэзыдэнта Ўкраіны ў сетцы Twitter

Пятро Парашэнка падпісаў указ аб разрыве дамовы аб дружбе з Расіяй
Паводле ўкраінскіх уладаў, дамова, якая была падпісаная больш за 20 гадоў таму, страціла сваю актуальнасьць. Рашэньне павінна быць зацьверджана Вярхоўнай радай.
Пастанова аб разрыве дамовы зьяўляецца рэалізацыяй рашэньня ўкраінскай Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны. У адпаведнасьці з ім Украіна выходзіць з дамовы аб супрацоўніцтве, дружбе й партнэрстве з Расеяй. Як вынікае з пастановы Пятра Парашэнкі – украінскае МЗС да 30 верасьня абавязаны апавясьціць расейскі бок аб жаданьні спыніць дзеяньне дамовы. Таксама неабходна паведаміць аб дадзеным рашэньні ААН або Арганізацыю па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе.
Дамова аб дружбе з Расеяй быў падпісаны ў 1997 годзе, ён уступіў у сілу ў 1999 годзе й павінен быў працягвацца кожныя дзесяць гадоў. Па дадзеных украінскіх уладаў, дамова прызнаная несапраўднай, паколькі чатыры гады таму назад Расея анэксавала ўкраінскі Крым, а таксама ўвяла войскі ў Данбас.
эж


Паводле ўкраінскіх уладаў, дамова, якая была падпісаная больш за 20 гадоў таму, страціла сваю актуальнасьць. Рашэньне павінна быць зацьверджана Вярхоўнай радай.

Пастанова аб разрыве дамовы зьяўляецца рэалізацыяй рашэньня ўкраінскай Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны. У адпаведнасьці з ім Украіна выходзіць з дамовы аб супрацоўніцтве, дружбе й партнэрстве з Расеяй.

Як вынікае з пастановы Пятра Парашэнкі – украінскае МЗС да 30 верасьня абавязана апавясьціць расейскі бок аб жаданьні спыніць дзеяньне дамовы. Таксама неабходна паведаміць аб дадзеным рашэньні ААН або Арганізацыю па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе.

Па дадзеных украінскіх уладаў, дамова прызнаная несапраўднай, паколькі чатыры гады таму назад Расея анэксавала ўкраінскі Крым, а таксама ўвяла войскі ў Данбас.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт