Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш разьвітых сусьветных рынкаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.09.2018 11:13
                    
                                 
                
                
                    Польшча – першы й пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў групе разьвітых краін.
                
                
                    
                         500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
                     
                
                
                
               
                
                          
Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш разьвітых сусьветных рынкаў паводле клясыфікацыі агенцтва FTSE Russell. Рашэньне абвясьцілі год таму, а зь сёньняшняга дня яно ўступіла ў сілу. Цяпер Польшча знаходзіцца ў той жа групе, што й ЗША, Японія й Нямеччына.
Польшча – першы й пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў групе разьвітых краін. Цырымонія прыняцьця Польшчы ў групу 25 разьвітых дзяржаў адбылася на Лёнданскай фондавай біржы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі варшаўскай біржы й польскія бізнэсмэны.
Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш разьвітых сусьветных рынкаў паводле клясыфікацыі агенцтва FTSE Russell. Рашэньне абвясьцілі год таму, а зь сёньняшняга дня яно ўступіла ў сілу. Цяпер Польшча знаходзіцца ў той жа групе, што ЗША, Японія й Нямеччына.
Польшча – першы й пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў групе разьвітых краін.
Цырымонія прыняцьця Польшчы ў групу 25 разьвітых дзяржаў адбылася на Лёнданскай фондавай біржы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі варшаўскай біржы й польскія бізнэсмэны.
вс