У катастрофе ўкраінскага зьнішчальніка Су-27 загінуў амэрыканскі лётчык
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.10.2018 13:29
                    
                                 
                
                
                    У авіяцыйных манэўрах удзельнічаюць адзінкі ВПС Украіны й васьмі дзяржаў НАТО, у тым ліку ЗША й Польшчы. 
                
                
                    
                        
Су-27 ВПС Украіныфота: Мінабароны Ўкраіны
                     
                
                
                
               
                
                          
У катастрофе ўкраінскага зьнішчальніка Су-27 загінуў амэрыканскі лётчык – гэтую інфармацыю пацьвердзілі Ваенна-паветраныя сілы ЗША. Раней пра гэта таксама паведаміла ўкраінская армія, але хутка інфармацыя пра сьмерць амэрыканцы зьнікла з афіцыйных паведамленьняў.
Катастрофа здарылася ў Жытомірскай вобласьці ў аўторак, 16 кастрычніка, у ходзе міжнародных вучэньняў Clear Sky 2018. Як паведаміў Генштаб узброеных сіл Украіны, катастрофа мела месца падчас вучэбна-трэніровачнага палёту.
У авіяцыйных манэўрах удзельнічаюць адзінкі ВПС Украіны й васьмі дзяржаў НАТО, у тым ліку ЗША й Польшчы. Амэрыканцы накіравалі на вучэньні зьнішчальнікі F-15C Eagle ваенна-транспартны самалёт C-130J Super Hercules, а палякі – чатыры зьнішчальнікі F-16.
У катастрофе ўкраінскага зьнішчальніка Су-27 загінуў амэрыканскі лётчык – гэтую інфармацыю пацьвердзілі Ваенна-паветраныя сілы ЗША. Раней пра гэта таксама паведаміла ўкраінская армія, але хутка інфармацыя пра сьмерць амэрыканца зьнікла з афіцыйных паведамленьняў.
Катастрофа здарылася ў Жытомірскай вобласьці ў аўторак, 16 кастрычніка, у ходзе міжнародных вучэньняў Clear Sky 2018. Як паведаміў Генштаб узброеных сіл Украіны, катастрофа мела месца падчас вучэбна-трэніровачнага палёту.
У авіяцыйных манэўрах удзельнічаюць адзінкі ВПС Украіны й васьмі дзяржаў НАТО, у тым ліку ЗША й Польшчы. Амэрыканцы накіравалі на вучэньні зьнішчальнікі F-15C Eagle і ваенна-транспартны самалёт C-130J Super Hercules, а палякі – чатыры зьнішчальнікі F-16.
вс
паводле niezalezna.pl/вс
здымак ілюстрацыйны