Logo Polskiego Radia
Print

Пэнтагон пагадзіўся правесьці кібэратаку супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2018 12:56
Яна будзе праведзена ў выпадку, калі Расея будзе ўмешвацца ў выбары ў Кангрэс.
Выбарчая сустрэча ў штаце Вірджынія.Выбарчая сустрэча ў штаце Вірджынія.PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Пэнтагон пагадзіўся правесьці кібэратаку супраць Расеі, калі яна будзе ўмешвацца ў выбары ў Кангрэс, якія праходзяць 6 лістапада. Вайсковым хакерам дазволена атрымліваць доступ да расейскай сыстэмы.

Гэта першая настолькі вялікая кібэратака, арганізаваная ў рамках новай палітыкі ўраду, якая дае магчымасьць хуткай рэакцыі на пагрозы і прасьцейшае правядзеньне наступальных апэрацый.

Амэрыканскія службы бясьпекі баяцца, што Масква можа значна больш агрэсіўна ўмешвацца ў выбары, чым падчас кампаніі ў 2016 годзе.

У 2016 годзе расейскія хакеры спрабавалі ўзламаць выбарчую сыстэму прынамсі 21 краіны. Вашынгтон паінфармаваў, што былі парушаныя многія сыстэмы, але публічна пра гэта не гаварылася. Хакеры атрымалі дадзеныя выбарцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт