Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве сустракаюцца парлямэнтары з Польшчы й Летувы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2019 15:12
Апошні раз паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Летувы адбылося ў траўні 2009 году.
У Варшаве сустракаюцца парлямэнтары з Польшчы й Летувы.У Варшаве сустракаюцца парлямэнтары з Польшчы й Летувы.PAP/Paweł Supernak

У Варшаве сустракаюцца парлямэнтары з Польшчы й Летувы
Апошні раз паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Летувы адбылося ў траўні 2009 году.
Пасьля амаль 10-гадовага перапынку сёньня ў Варшаве праходзіць паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Летувы.
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць дасягненьні й праблемы ва ўзаемаадносінах пасьля 25 гадоў з моманту падпісаньня дамовы паміж краінамі, дружалюбныя адносіны, добрасуседзтва й супрацоўніцтва. Абмяркоўваецца таксама сытуацыя палякаў у Летуве.

Аглядальнік і камэнтатар грамадзкага жыцьця ў Летуве Аляксандар Радчанка адзначыў, што вырашэньне праблем, якія існуюць паміж Польшчай і Летувой, патрабуе канкрэтных дзеяньняў.
„Гэтыя, перш за ўсё, праблемы зьвязаныя польскай меншасьцю ў Летуве. Бязь іх вырашэньня не магчымнае далейшае паляпшэньне польска-летувіскіх адносін”, - сказаў Аляксандар Радчанка.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт