Logo Polskiego Radia
Print

У Інданэзіі паводка спустошыла правінцыю Папуа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.03.2019 13:37
Найбольш ахвяр у горадзе Сэнтані, дзе загінуў 51 чалавек, вада пашкодзіла шмат дамоў.
Foto: EPA/BASARNAS/ Dostawca: PAP/EPA

У інданэзійскай правінцыі Папуа ад паводкі загінулі 58 чалавек. Ратаўнікі кажуць, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца.

70 чалавек атрымалі раненьні, больш за 4000 былі эвакуяваныя ў зьвязку з паводкай, якая затапіла інданэзійскую правінцыю Папуа.

Найбольш ахвяр у горадзе Сэнтані, дзе загінула 51 чалавек. Шмат дамоў у гэтым месьце пашкоджаныя. Ратавальнікі надалей там працуюць, праводзяць пошукавую апэрацыю.

У горадзе Даё на дамы сышла лявіна з камянёў з навакольных гор.

Паводкі былі выкліканыя праліўнымі дажджамі, што, у сваю чаргу, прывяло да апоўзак зямлі.

У зьвязку з катастрофай, інданэзійскае ўрад увёў у правінцыі 14-дзённы рэжым надзвычайнага становішча.

Павадкі ў Інданэзіі адбываюцца ў асноўным падчас сэзона дажджоў, які доўжыцца шэсьць месяцаў – з кастрычніка па красавік.

У студзені, у выніку паводак і апоўзьняў на інданэзійскім востраве Сулавесі загінулі 70 чалавек.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт