Logo Polskiego Radia
Print

Уся Польшча сьвяткуе Дзень Канстытуцыі 3 траўня (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2019 11:10
Сьвяткаваць дзень Канстытуцыі палякі пачалі ў 1919 годзе, з перапынкам у часе ПНР.
Прэзыдэнцкая пара на Імшы за Польшчу.Прэзыдэнцкая пара на Імшы за Польшчу.PAP/Tomasz Gzell

Уся Польшча сьвяткуе Дзень Канстытуцыі
Раніцай у архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Варшаве прайшла Сьвятая Імша за Польшчу. Гэта быў пачатак цэнтральных урачыстасьцяў, зьвязаных з нацыянальным сьвятам Канстытуцыі 3 траўня. У Імшы ўдзел прынялі прэзыдэнт Анджэй Дуда з першай дамай, прэм’ер-міністрам, іншымі прадстаўнікамі вышэйшай улады.
У 11 гадзін у Каралеўскім замку Анджэй Дуда ўручыў самыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды, між іншым, Ордэны Белага Арла. Таксама пройдуць афіцыйныя ўрачыстасьці.
Пасьля поўдня ў сталіцы адбудзецца вайсковы парад пад лёзунгам «Моцныя ў хаўрусе». У ім удзел прымуць больш за 2 тысячы жаўнераў Войска Польскага і з саюзных краін, спэцслужбы. У парадзе ўдзел возьмуць больш за 200 адзінак транспарту і каля 80 самалётаў.
Сёньня ў Варшаве прайшоў таксама 29 Бег Канстытуцыі 3 траўня. Траса бегу вяла праз месцы, зьвязаныя з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.
У Кракаве сьвяткаваньні праходзяць з удзелам прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла, міністра навукі і вышэйшай адукацыі Яраслава Говіна. У катэдры на Вавэлі адпраўленая Імша за Польшчу. Вуліцамі Кракава пройдзе патрыятычны марш.
Нацыянальная сьвята 3 траўня прымеркавана да прыняцьця ў 1791 годзе Канстытуцыі, якая была першым асноўным дакумэнтам у тагачаснай Эўропе і другой пасьля амэрыканскай. Сьвяткаваньне 3 траўня пачалося з 1919 году. У пэрыяд ПНР яно было забаронена. Зноўку дзяржаўным сьвята Канстытуцыі стала ў 1990 годзе.


Раніцай у архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Варшаве прайшла Сьвятая Імша за Польшчу. Гэта быў пачатак цэнтральных урачыстасьцяў, зьвязаных з нацыянальным сьвятам Канстытуцыі 3 траўня. У Імшы ўдзел прынялі прэзыдэнт Анджэй Дуда з першай дамай, прэм’ер-міністрам, іншымі прадстаўнікамі вышэйшай улады.

У 11 гадзін у Каралеўскім замку Анджэй Дуда ўручыў самыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды, між іншым, Ордэны Белага Арла.

/

Таксама на Замкавай плошчы прайшлі афіцыйныя ўрачыстасьці.

Урачыстасьці
Урачыстасьці на Замкавай плошчы.

Пасьля поўдня ў сталіцы адбудзецца вайсковы парад пад лёзунгам «Моцныя ў хаўрусе». У ім удзел прымуць больш за 2 тысячы жаўнераў Войска Польскага і з саюзных краін, спэцслужбы. У парадзе ўдзел возьмуць больш за 200 адзінак транспарту і каля 80 самалётаў.

Сёньня ў Варшаве прайшоў таксама 29 Бег Канстытуцыі 3 траўня. Траса бегу вяла праз месцы, зьвязаныя з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

/

У Кракаве сьвяткаваньні праходзяць з удзелам прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла, міністра навукі і вышэйшай адукацыі Яраслава Говіна. У катэдры на Вавэлі адпраўленая Імша за Польшчу. Вуліцамі Кракава пройдзе патрыятычны марш.

Нацыянальная сьвята 3 траўня прымеркавана да прыняцьця ў 1791 годзе Канстытуцыі, якая была першым асноўным дакумэнтам у тагачаснай Эўропе і другой пасьля амэрыканскай. Сьвяткаваньне 3 траўня пачалося з 1919 году. У пэрыяд ПНР яно было забаронена. Зноўку дзяржаўным сьвята Канстытуцыі стала ў 1990 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт