На бліжэйшым паседжаньні Сэйму, заплянаваным на 15-17 траўня, будуць прадстаўленыя падрабязнасьці і крокі для зьмены заканадаўства, якія павінны абараніць Польшчу ад выплаты якіх колечы ваенных кампэнсацый – паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.
На хвалі Трэцяй праграмы Польскага радыё Міхала Дворчыка запыталі пра выказваньне прэм’ера Маравецкага, які заявіў, што ўрад «Права і справядлівасьці» знойдзе праўныя магчымасьці, якія абароняць Польшчу ад ваенных рэпарацый.
Дворчык ацаніў, што Польшча пасьля Другой сусьветнай вайны можа толькі патрабаваць кампэнсацый ад Нямеччыны, але «напэўна нікому нічога не павінна кампэнсаваць». «Польшча была ахвярай. Палякі пралілі шмат крыві і нікому нічога не павінны», – сказаў міністар.
Дворчык таксама пераконваў, што амэрыканскі закон 447, які тычыцца вяртаньня габрэйскай маёмасьці ў краінах Эўропы пасьля Другой сусьветнай вайны, ня мае законнай сілы ў Польшчы.
На бліжэйшым паседжаньні Сэйму, заплянаваным на 15-17 траўня, будуць прадстаўленыя падрабязнасьці і крокі для зьмены заканадаўства, якія павінны абараніць Польшчу ад выплаты якіх колечы ваенных кампэнсацый – паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.
На хвалі Трэцяй праграмы Польскага радыё Міхала Дворчыка запыталі пра выказваньне прэм’ера Маравецкага, які заявіў, што ўрад «Права і справядлівасьці» знойдзе праўныя магчымасьці, якія абароняць Польшчу ад ваенных рэпарацый

ав