Logo Polskiego Radia
Print

Пад канец траўня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з сучасным беларускім тэатрам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2019 07:16
  • Культура 1505.mp3
На «Новы беларускі тэатар. Няма дыму толькі сьвечкі на торце» запрашае Тэатральны інстытут з 26 па 31 траўня.
крыніца: Instytut Teatralny

Пад канец траўня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з сучасным беларускім тэатрам. На мерапрыемства «Новы беларускі тэатар. Няма дыму толькі сьвечкі на торце» запрашае Тэатральны інстытут з 26 па 31 траўня. Гэта будуць ня толькі спэктаклі, паказы на мяжы пэрформэнса і тэатральнай інсталяцыі, але таксама дэбаты і размовы з запрошанымі артыстамі з Беларусі і з Польшчы.
Сустрэча з беларускім тэатрам – гэта працяг запачаткаванай у 2017 годзе ў Тэатральным інстытуце ідэі знаёмства польскіх гледачоў з творцамі суседніх краін. У мінулым годзе гэта была ўкраінская тэатральная сцэна.
Гэтым разам увага зьвернутая ў бок Беларусі, бо, як кажа куратарка выставы Тацьцяна Арцімовіч, хоць беларуская сучасная драматургія добра вядомая на постсавецкай прасторы і па-за ёй, то беларускі тэатар застаецца ў цяні.
«Новы беларускі тэатар» – гэта шэсьць дзён і пяць спэктакляў. 27 траўня пройдзе сустрэча «З жыцьця насякомых» – 14 гісторый на фартэпіяна, скрыпцы, тэрменвоксе і голас на вершы Мікалая Алейнікава. У гэты ж дзень будзе паказаны спэктакль «Песьня над песьнямі» – фэміністычная вэрсія Кнігі Саламона. 28 траўня падчас спэктакля «Сваіх?» гледачы пазнаёмяцца з гісторыяй жанчын-ахвяр сямейнага гвалту.
29 траўня «Крыжовышляхдзяцей» рэжысэра Юрыя Дзівакова. 30 траўня пройдзе пэрформанс-чытаньне кнігі «Менск. Горад Сонца» Артура Клінава. Апошні дзень запоўніць таксама дэбата «Мова сучаснага беларускага тэатру. Эмансыпацыя ці поле палітычнага змаганьня?». Сустрэча з беларускім тэатрам зачыніцца пленэрным канцэртам «Бардэсы, шаптухі і партызанкі» ў выкананьні Касі Камоцкай, Леры Сом і Аны Жданавай.
Усе спэктаклі будуць перакладацца на польскую мову. Пасьля кожнага пройдзе дэбата з аўтарамі.

Гэта будуць ня толькі спэктаклі, паказы на мяжы пэрформэнса і тэатральнай інсталяцыі, але таксама дэбаты і размовы з запрошанымі артыстамі з Беларусі і з Польшчы.

Сустрэча з беларускім тэатрам – гэта працяг запачаткаванай у 2017 годзе ў Тэатральным інстытуце ідэі знаёмства польскіх гледачоў з творцамі суседніх краін. У мінулым годзе гэта была ўкраінская тэатральная сцэна.

Гэтым разам увага зьвернутая ў бок Беларусі, бо, як кажа куратарка выставы Тацьцяна Арцімовіч, хоць беларуская сучасная драматургія добра вядомая на постсавецкай прасторы і па-за ёй, то беларускі тэатар застаецца ў цяні.

«Новы беларускі тэатар» – гэта шэсьць дзён і пяць спэктакляў. 27 траўня пройдзе сустрэча «З жыцьця насякомых» – 14 гісторый на фартэпіяна, скрыпцы, тэрменвоксе і голас на вершы Мікалая Алейнікава. У гэты ж дзень будзе паказаны спэктакль «Песьня над песьнямі» – фэміністычная вэрсія Кнігі Саламона. 28 траўня падчас спэктакля «Сваіх?» гледачы пазнаёмяцца з гісторыяй жанчын-ахвяр сямейнага гвалту.

29 траўня «Крыжовышляхдзяцей» рэжысэра Юрыя Дзівакова. 30 траўня пройдзе пэрформанс-чытаньне кнігі «Менск. Горад Сонца» Артура Клінава. Апошні дзень запоўніць таксама дэбата «Мова сучаснага беларускага тэатру. Эмансыпацыя ці поле палітычнага змаганьня?». Сустрэча з беларускім тэатрам зачыніцца пленэрным канцэртам «Бардэсы, шаптухі і партызанкі» ў выкананьні Касі Камоцкай, Леры Сом і Аны Жданавай.

Усе спэктаклі будуць перакладацца на польскую мову. Пасьля кожнага пройдзе дэбата з аўтарамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт