Logo Polskiego Radia
Print

Гісторык: У 1939-м у абароне Горадні ад саветаў удзел прымала шмат беларусаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.05.2019 16:34
  • магілы.mp3
Саветы расстралялі маладога польскага афіцэра за тое, што ён заступіўся за жанчыну – беларускі гісторык адкрыў яго магілу.
Гісторык Ігар Мельнікаў у форме падпаручніка пяхоты даваеннага Войска Польскага на магіле падпаручніка 84-га палка Палескіх стральцоў Вацлава ВарышчакаГісторык Ігар Мельнікаў у форме падпаручніка пяхоты даваеннага Войска Польскага на магіле падпаручніка 84-га палка Палескіх стральцоў Вацлава Варышчакафота: прыватны архіў гісторыка

Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук ды спэцыяліст па вайсковай гісторыі Ігар Мельнікаў працуе над новым выданьнем. Гэта будзе багата ілюстраваная кніга-альбом са шматлікімі здымкамі «Верасень 39-га. Магілы неаб’яўленай вайны».

Мельнікаў, які зьяўляецца вядучым спэцыялістам па гісторыі Войска Польскага й адначасова ваенна-гістарычным рэканструктарам, разам з камандай аб’езьдзіў розныя куткі Беларусі, каб азнаёміцца зь існуючымі й адкрыць новыя ваенныя пахаваньні й факты.

А адкрыць удалося нямала цікавых фактаў. Для прыкладу, гісторыю маладога хлопца, які заступіўся за жанчыну ў верасьні 1939 году на Палесьсі. Ён быў афіцэрам 84-га палка Палескіх стральцоў Войска Польскага. Саветы яго вывезьлі за вёску й расстралялі. Звалі афіцэра Вацлаў Варышак. Калі малады чалавек загінуў, яму было 28 гадоў. А пасьля вайны ў вёску прыехала нявеста маладзёна й паставіла на месцы гібелі помнік са здымкам. Паводле мясцовых жыхароў, больш гэтая жанчына на магілу не прыяжджала.

Ігар Мельнікаў у сваіх кнігах стараецца таксама адкрываць мала вядомыя гістарычныя факты. Для прыкладу тое, што ў верасьні 1939 году ў абароне Горадні ад Чырвонай арміі ўдзел прымала шмат беларусаў.

Зь гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт