Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы апублікавалі імёны ахвяр камуністычнага тэрору

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2019 11:37
У агульнай складанасьці былі абвешчаныя імёны 24 чалавек, сем'ям уручылі апазнавальныя дакумэнты.
Logo IPNLogo IPN

У Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве ўручаны апазнавальныя сьведчаньні семʼям ахвяраў камуністычнага рэжыму і злачынстваў, учыненых УПА. У агульнай складанасьці былі абвешчаныя імёны 24 чалавек, парэшткі якіх былі знойдзеныя і апазнаныя Ўпраўленьнем па пошуку і ідэнтыфікацыі Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы.

На цырымоніі зачыталі ліст прэзыдэнта Анджэя Дуды. Ён напісаў, што праца ўсіх, хто займаецца пошукам забітых і пахаваных у безыменных магілах, надзвычай важная.

«У пошуках прадстаўнікоў антыкамуністычнага падпольля мы больш даведаемся нашу найноўшую гісторыю. Дзеяньні, прынятыя для таго, каб забясьпечыць годны супакой тых, каго хацелі адправіць на сьметнік гісторыі, дазваляюць знаходзіць нашых суайчыньнікаў, якія загінулі на службе Рэчы Паспалітай. Мы перад імі ў даўгу», – гаворыцца ў лісьце прэзыдэнта.

Сьпіс з 24 ідэнтыфікаваных імёнаў можна знайсьці на сайце Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы.

У агульнай складанасьці за некалькі гадоў пошукаў супрацоўнікам Інстытута нацыянальнай памяці ўдалося знайсьці астанкі больш за тысячы чалавек, з больш за 120 чалавек былі апазнаныя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт