Logo Polskiego Radia
Print

"Культура ў імя перамен"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.09.2011 07:00
  • кангрэс культуры.MP3
Ва Ўроцлаве завяршаецца Эўрапейскі кангрэс культуры.

/

Ва Ўроцлаве завяршаецца Эўрапейскі кангрэс культуры. Шырокамаштабнае мерапрыемства зьўляецца асноўнай культурнай імпрэзай польскага старшынства ў Эўразьвязе. Лейтматыў кангрэса – “Культура ў імя грамадзкіх перамен”.
Галоўная выснова дэбатаў кангрэсу, які працягваўся з чацьвярга, гучыць наступным чынам: культура павінна адыйсьці ад камэрцыялізацыі ды пайсьці ў бок непасрэднага кантакту са спажыўцом. Пры гэтым культура павінна стаць рухавіком грамадзкіх перамен і адным з асноўных фактараў уплыву на палітычнае жыцьцё.
Аднак кангрэс – гэта ня толькі дыскусіі ды тэарэтычныя разважаньні, але жывы кантакт з мастацтвам эўрапейскага кантынэнту. Галоўнай музычнай падзеяй кангрэсу стаў супольны канцэрт вядомага польскага кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага, гітарыста гурта “Radiohead” Джоні Грынвуда й іконы брытанскай электроннай музыкі „Apex Twin”.
Адным з ганаровых гасьцей форуму быў вядомы расейскі пісьменьнік Віктар Ярафееў, інтэрвію зь якім неўзабаве прагучыць у эфіры Беларускай службы. Акрамя таго, ва Ўроцлаве былі паказаныя 15 найбольш цікавых эўрапейскіх фільмаў апошняга дзесяцігодзьдзя ды прайшла прэзэнтацыя сучаснага польскага выяўленчага мастацтва.
Адным словам, падчас кангрэсу прайшло некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, падчас якіх удзельнікі форуму мелі магчымасьць пазнаёміцца з новымі плынямі эўрапейскай культуры.
На кангрэсе прысутнічаюць таксама госьці зь Беларусі - прадстаўнікі незалежных выдавецтваў, сродкаў масавай інфармацыі, галерэй ды музэяў, прамоўтэры. Тут, ва Ўроцлаве, ім удалося сустрэцца ды абмеркаваць надзённыя пытаньні са сваімі калегамі зь іншых краін.
Дзякуючы гэтым сустрэчам зьявіліся шанцы стварыць супольныя міжнародныя праекты, і пра гэта нам сказалі ўдзельнікі кангрэсу зь Беларусі. Так што неўзабаве можна спадзявацца новых культурных ды мастацкіх ініцыятыў, якія будуць вынікам Эўрапейскага кангрэсу культуры ва Ўроцлаве.
Дзьмітры Гурневіч, Валера Саўко, Уроцлаў

Шырокамаштабнае мерапрыемства зьўляецца асноўнай культурнай імпрэзай польскага старшынства ў Эўразьвязе. Лейтматыў кангрэса – “Культура ў імя грамадзкіх перамен”.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт