Беларусь мае новага прадстаўніка Злучаных Штатаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        27.07.2012 12:25
                    
                                 
                
                
                    26 ліпеня ў Менск прыбыў часовы павераны ЗША Ітан Голдрыч.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
 Адной з апошніх пасад Голдрыча была пасада дырэктара ўпраўленьня па справах Каўказа й рэгіянальных канфліктаў Бюро па эўрапейскіх і эўразійскіх справах Дзярждэпартамэнта.
Нагадаем, ранейшы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан пакінуў Менск 25 ліпеня ў сувязі з заканчэньнем тэрміну дыпляматычнай місіі. Ён узначальваў пасольства зь ліпеня 2009 году.
Пасада пасла ЗША ў Беларусі застаецца вакантнай з сакавіка 2008 году, пасьля дыпляматычнага канфлікту паміж Менскам і Вашынгтонам. Падставай для канфлікту стала ўвядзеньне ЗША санкцый у дачыненьні да канцэрна "Белнафтахім". Неўзабаве пасьля гэтага пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Менск згодна з патрабаваньнем беларускага боку пакінула пасол Карэн Сьцюарт. Колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску была скарочана з 35 да пяці.
Санкцыі ў дачыненьні да "Белнафтахіма" былі ўведзены ЗША ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.
ав