На выходных пройдзе Дударскі фэст
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
24.04.2013 13:20
У гэтым годзе мерапрыемства будзе адбывацца не адзін, а два дні.
27-28 красавіка пройдзе традыцыйны фэстываль — “Дударскі фэст”. У гэтым годзе мерапрыемства будзе адбывацца не адзін, а два дні. 27 красавіка, у суботу, адбудзецца канфэрэнцыя ў музэйным комплексе “Дудуткі”. Пасьля афіцыйнай часткі адбудзецца канцэрт, прысьвечаны дударскай традыцыі.
На другі дзень, 28 красавіка, будзе вялікі канцэрт у менскім клюбе “Re:Public” (вул. Прытыцкага, 62). Імпрэза будзе прысвечаная дзесяцігодзьдзю гурта “Testamentum terrae”. Таксама зайграюць гурты “Літы талер”, “Стары Ольса”, праект “Пава”, ну а потым – Irdorath.
Пачатак а 19.00. Квіткі каштуюць ад 65 000 да 90 000 рублёў. Кожнаму, хто набудзе квіток папярэдне — падарунак ад арганізатараў.
ав