Tut.by трапіў пад DDoS-атаку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.11.2013 15:00
Закрыцьцё замежнага трафіку дазволіла ўтрымаць партал у працоўным стане.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Учора tut.by трапіў пад DDoS-атаку. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным “Твітары” партала.
«Адбіліся пасьля DDoS-атакі! Пакуль усё ня так ідэальна, часова закрылі зьнешні трафік на партал. Прыносім свае прабачэньні».
Паколькі атака ідзе з-за мяжы, закрыцьцё замежнага трафіку дазволіла ўтрымаць партал у працоўным стане. Ён даступны карыстальнікам зь Беларусі.
7 лістапада пад DDoS трапіў “Анлайнэр”, а 14 лістапада - Радыё Свабода.
nn.by/эўрарадыё/вс