Logo Polskiego Radia
Print

У Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне Дня Волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2014 11:49
Асноўныя тэмы акцыі: адстойваньне незалежнасьці Беларусі й салідарнасьць з Украінай.

/

У Менскі гарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне Дня Волі 25-га сакавіка. У гэты дзень адзначаецца 96 гадавіна абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, запланавана шэсьце па праспэкце Незалежнасьці й мітынг на плошчы Незалежнасьці:

„Мы падалі заяўку на збор а 18-й гадзіне ля Акадэміі навук. Шэсьце па праспэкце Незалежнасьці й правядзеньне мітынгу на плошчы Незалежнасьці з 19.30 да 20. Аргкамітэтам вырашана, што асноўнымі тэмамі, ідэйным пасылам гэтай акцыі будуць адстойваньне незалежнасьці Беларусі, салідарнасьць з Украінай і патрабаваньне вызваленьня палітычных вязьняў”, - сказаў старшыня Партыі БНФ.

Заяўку падпісалі прадстаўнікі 6 палітычных партый і грамадзкіх арганізацый: Партыі БНФ, Аб'яднанай грмадзянскай партыі, Руху „За свабоду”, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама Рады інтэлігенцыі.

У працы аргкамітэта ўдзельнічаюць таксама грамадзкая ініцыятыва „Гавары праўду”, мастацкая суполка „Пагоня” й іншыя грамадзкія арганізацыі.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт