Logo Polskiego Radia
Print

Дзень беларускай вышыванкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.10.2014 13:28
Фэстываль адбывацца з 15:00 да 22:00 ў Прасторы «ДК».

/

Фэстываль беларускай культуры ладзяць беларускія творцы зь ініцыятывы ў межах кампаніі «Зробім лепш». На свяце прэзэнтуюць сваю прадукцыю стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзеньня, музыкі ды мастакі. Можна набыць вышыванку ці яе сучасную стылізацыю, а таксама сувэніры зь беларускім каларытам.

Таксама чакаецца майстар клас ад майстрыхі беларускіх вышыванак Насты Глушко, а таксама Натальлі Русіян — па вырабах з гліны. Аўтары гульні «Паўстанцы» распавядуць пра свой праект, а Валерыя Тумаш, Мар’яна Валуева, Іра Чэчэт пакажуць і навучаць, як рабіць тату хной ці фарбамі.

У музычнай частцы, якая пачнецца а 18-й, выступяць гурты Unia, Recha, «Бачу ўпершыню» і Сяргей Башлыкевіч (Leibonik).

Фэстываль адбывацца з 15:00 да 22:00 ў Прасторы «ДК» (вул. Талбухіна, 4. 3 паверх). Уваход вольны.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт