У ЦВК пададзеныя дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Гайдукевіча
У Цэнтрвыбаркам 3 верасьня пададзеныя дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, паведамляе сайт ЦВК. Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Гайдукевіч падаў дэклярацыю і іншыя дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам.
Гайдукевіч — другі з кандыдатаў, хто падаў у ЦВК дакумэнты для рэгістрацыі. Першай гэта зрабіла актывістка кампаніі "Гавары праўду" Тацьцяна Караткевіч. Згодна з інфармацыяй на сайце камісіі, яна перадала дакумэнты 31 жніўня.
Як раней паведамляла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, пасяджэньне ЦВК, падчас якога будуць рэгістраваць кандыдатаў у прэзыдэнты, заплянаванае на 10 верасьня.
Паводле папярэдніх зьвестак тэрытарыяльных выбарчых камісій, больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, здалі чатыры прэтэндэнты на вышэйшую пасаду дзяржавы.
Паводле зьвестак ЦВК, найбольшую колькасьць сапраўдных подпісаў сабрала ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі — 1 млн. 753 тыс. 380. Сапраўднымі прызнаныя 149 тыс. 819 подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэньня старшыні Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўнага атамана РГА "Беларускае казацтва" Мікалая Ўлаховіча. Ініцыятыўная група старшыні ЛДП Сяргея Гайдукевіча сабрала сапраўдных подпісаў 139 тысяч 877. Пераадолела 100-тысячны бар'ер і каманда актывісткі кампаніі "Гавары праўду" Тацьцяны Караткевіч. Сапраўднымі прызнаныя 105 тыс. 278 подпісаў, сабраных у падтрымку яе вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты.
Большасьць подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты эканаміста Віктара Цярэшчанкі, прызнаныя несапраўднымі. Яго ініцыятыўная група здала ў тэрытарыяльныя камісіі прыблізна 130 тысяч подпісаў, сапраўднымі прызнаныя толькі 6 тысяч 699.
эб/ БелаПАН