Нашчадкі Агінскага прыедуць у Залесьсе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.09.2015 13:26
Яны прымуць удзел у сьвяткаваньні 250-годзьдзя кампазытара ў Залесьсі.
Wikipedia
Каля 50 гасьцей запрошаны да ўдзелу ў юбілейных ўрачыстасьцях у гонар 250-годзьдзя з дня нараджэньня Міхала Клеафаса Агінскага 25 верасьня ў музэі-сядзібе ў Залесьсі Смаргонскага раёна. Будуць прысутныя нашчадкі Агінскага па лініі дачкі Амэліі - Лідзія, Зыгмунт і Ганна Зялінскія з Познані (Польшча).
Сьвяткаваць юбілей у сядзібе знакамітага кампазытара й грамадзкага дзеяча будуць на працягу пяці дзён. 23 і 24 верасьня праходзіць міжнародная канфэрэнцыя «Спадчына М.К.Агінскага ў культуры трох народаў».
Галоўныя мерапрыемствы адбудуцца 25 верасьня. У сядзібным парку адкрыюцца тры творчыя тэатралізаваныя пляцоўкі. На адной зь іх школьнікі й студэнты зладзяць пленэр і створаць сучасныя пэйзажы «Паўночных Афінаў» пад Смаргоньню. Другая пляцоўка стане прытулкам муз для залескага тэатра «Батлейка». На трэцяй гледачы ўбачаць тэатралізаваны паказ конна-спартыўнага клюба «Залатая шпора».
Спэцыяльна да юбілею кампазытара прымеркавана адкрыцьцё музэйнай экспазыцыі, якую наведвальнікі ўбачаць упершыню пасьля рэканструкцыі сядзібы.
У сядзібе Залесьсе вядомы грамадзкі дзеяч, дыплямат і кампазытар Міхал Клеафас Агінскі жыў каля 20 гадоў (з 1802 па 1822). Тут ён стварыў свой самы вядомы твор - палянэз «Разьвітаньне з Радзімай».
Белта/ав