Logo Polskiego Radia
Print

Фэдэрацыю хакею Беларусі ўзначаліў аграрый Шапіра

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.05.2017 14:59
«Я ўсё жыцьцё працаваў у сельскай гаспадарцы, але палюбіў хакей».
Сямён ШапіраСямён Шапіраwikimedia commons/Aivis Freidenfelds, Valsts kanceleja, cropped by Maliepa (Lauksaimniecības ministri)/ CC BY-SA 2.0

20 траўня старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Ігар Рачкоўскі заявіў пра сваю адстаўку. Новым кіраўніком ФХБ абраны старшыня Менскага аблвыканкаму Сямён Шапіра – паведамляе Радыё «Свабода».

«Маё прозьвішча сярод хакеістаў вы ніколі ня чулі. Так, я ўсё жыцьцё працаваў у сельскай гаспадарцы, але, калі прыбыў у Горадню і стаў губэрнатарам, палюбіў хакей», – цытуе партал hockey.by Сямёна Шапіру.

У справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі разам зь іншымі чыноўнікамі ўзяла ўдзел таксама кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава.

«Вы бачыце, наколькі пільную ўвагу прэзыдэнт краіны надае спорту, і хакею ў прыватнасьці. Гэта ідэалёгія. Гэта тое, што можа зьяднаць нацыю. Таму, думаю, абраньне Шапіры – сурʼёзны крок. Такіх кіраўнікоў у краіне мала», – растлумачыла Натальля Качанава абраньне чыноўніка на пасаду старшыні спартовай фэдэрацыі.

Былы старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі генэрал-маёр Ігар Рачкоўскі кіраваў ФХБ з восені 2014 году. Пасьля няўдалага старту зборнай Беларусі на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы Ігар Рачкоўскі заяўляў, што падасьць у адстаўку, калі нацыянальная каманда выпадзе з элітнага дывізіёну. Беларускім хакеістам удалося застацца ў клясе наймацнейшых, але яны занялі даволі нізкую пазыцыю – 13-е месца сярод 16 зборных.

svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт