Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь заключыла кантракт з Расеяй на пакупку Су-30СМ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.06.2017 14:27
Су-30СМ – звышманэўраны зьнішчальнік, здольны выкарыстаць сучаснае й высокадакладнае ўзбраеньне.
Су-30СМ ВПС РасеіСу-30СМ ВПС Расеіcommons.wikimedia.org/Russian Ministry of Defence/CC BY 4.0

Беларусь купіць у Расеі партыю зьнішчальнікаў Су-30СМ. Краіны заключылі адпаведны кантракт. Пра гэта ТАСС паведаміў дырэктар Фэдэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Дзьмітрый Шугаеў. Паводле яго слоў, рэалізацыя кантракту «будзе ісьці паэтапна, у адпаведнасьці з устаноўленымі тэрмінамі». Колькі самалётаў будзе пастаўлена, пакуль невядома.

Раней пра пляны купіць у Расеі зьнішчальнікі Су-30СМ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі й войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл Беларусі генэрал-маёр Алег Двігалеў. Ён таксама распавёў пра пляны набыць яшчэ адну партыю вучэбна-баявых самалётаў Як-130.

Вядома, што Су-30СМ – звышманэўраны зьнішчальнік. Ён здольны выкарыстаць сучаснае й высокадакладнае ўзбраеньне клясу «паветра-паветра» й »паветра-зямля». Самалёт прызначаны для блякаваньня аэрадромаў праціўніка на вялікай глыбіні, для зьнішчэньня марскіх, паветраных і наземных аб’ектаў у любы час сутак і пры любых умовах надвор’я.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт