Logo Polskiego Radia
Print

Расстраляная літаратура: вечар памяці пройдзе 30 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.10.2017 12:13
З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў турме НКУС былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расстраляная літаратура: вечар памяці пройдзе 30 кастрычніка
30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменьнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Менск, праспэкт Дзяржынскага, 57, ст.м. «Міхалова»). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амэрыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменьнікі. У гэтыя дні рэпрэсіі, якія працягваліся з 1920-х да сьмерці Сталіна ў 1953-м, у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.
Удзел у вечарыне бяруць: Радзім Гарэцкі, Марат Гаравы, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Марына Шыбко.
Музычная частка: бард Тацьцяна Грыневіч.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт