Logo Polskiego Radia
Print

Польская выстава «IN TERRA» адчынілася ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 11:09
Гэта выстава супрацоўнікаў Катэдры малюнка Мастацкага Інстытута Ўнівэрсытэта Мікалая Каперніка ў Торуні.

У Музэі Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў у Менску ўчора вечарам адчынілася выстава пад назвай «IN TERRA». Гэта выстава дыдактычных супрацоўнікаў Катэдры малюнка Мастацкага Інстытута Ўнівэрсытэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
На выставе кожны творца прадстаўляе працы, тым ці іншым чынам датычныя Зямлі, прапануючы свае мастацкія інтэрпрэтацыі гэтай тэмы. Можна пабачыць малюнкі, фатаграфіі, відэа і інсталяцыі, падрыхтаваныя адмыслова для выставы ў Менску. Усе ўдзельнікі выставы – гэта прафэсары і кандыдаты навук, якія штодня вучаць студэнтаў розным формам малюнка: клясычнаму малюнку, прыкладному і інтэрмэдыйнаму.
Рэктар беларускай Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна ў размове з Польскім радыё высока ацаніў узровень паказаных прац.
М. Баразна: Усіх нас зачаравара рэжысура экспазыцыі, вельмі інтэлектуальныя творы, якія цікавыя з пункты гледжаньня студэнтаў і шырокага кола гледачоў.
Выстава будзе працаваць да 19 лістапада 2017 года.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт