Улады хочуць перанесьці шэсьце да ўгодак Слуцкага чыну з цэнтра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.11.2017 17:09
Паводле заяўнікаў, мясцовыя ўлады адмыслова ствараюць праблему, каб схаваць шэсьце.
БСПР
Слуцкі райвыканкам прапанаваў новы маршрут шэсьця на адзначэньне гадавіны Слуцкага збройнага чыну, абгрунтаваўшы неабходнасьць разьмяшчэньнем арганізацыяў гандлю і рамонтам музэя.
Угодкі Слуцкага збройнага чыну плянуецца адзначыць 25 лістапада. Сярод заяўнікаў мерапрыемства – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч, сябра Сойму Партыі БНФ Павел Батуеў і сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская.
«У сувязі з рамонтам краязнаўчага музэя, разьмяшчэньнем арганізацый гандлю мы прапануем іншае месца збору», – сказаў кіраўнік аддзела па ідэалёгіі й па справах моладзі райвыканкама Міхаіл Верабей Вользе Быкоўскай.
Па прапанове райвыканкама ўдзельнікі могуць сабрацца на стаянцы ля гарадзкога стадыёна, прайсьці шэсьцем па ходніках да парку й там правесьці мітынг.
Паводле заяўнікаў, мясцовыя ўлады адмыслова ствараюць праблему, каб схаваць шэсьце й каб акцыя прайшла незаўважана для жыхароў горада.
радыё рацыя/вс