Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Вялікабрытанія будуць разьвіваць ваеннае супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.12.2017 17:03
Падпісаная сумесная заява наконт супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны дзьвюх краін і плян ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі й Вялікабрытаніі па пытаньнях разьвіцьця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва адбыліся ў Лёндане.

Як паведамляе беларускае абароннае ведамства, падпісаная сумесная заява наконт супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны дзьвюх краін і плян ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год.

Беларуская дэлегацыя таксама правяла рабочыя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі й па справах Садружнасьці. Бакі абмеркавалі пытаньні двухбаковага ўзаемадзеяньня ў галіне падрыхтоўкі міратворчых кантынгентаў пад эгідай ААН.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт