Выдадзена пэрсанальная энцыкляпэдыя «Францыск Скарына»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.12.2017 10:02
Над ёй працавалі каля 150 аўтараў, яна зьмяшчае больш за 1 тыс. артыкулаў, каля 500 фатаграфій.
pixabay.com/Public Domain CC0
Выдадзена пэрсанальная энцыкляпэдыя «Францыск Скарына»
У Беларусі выпушчаны энцыкляпэдыі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча. Пэрсанальная энцыкляпэдыя «Францыск Скарына» – трэцяя па ліку. Яна выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі». Тыраж выданьня складае 1,5 тыс. экзэмпляраў. Набыць гэту сумесную працу вучоных, мастацтвазнаўцаў і спэцыялістаў выдавецтва можна ў сетцы «Белкніга». Кошт такой кнігі – Br31.
Дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» Ўладзімір Андрыевіч расказвае, што ідэя выпуску такога выданьня ўзьнікла два гады таму. Над ім працавалі каля 150 аўтараў, яно зьмяшчае больш за 1 тыс. артыкулаў, каля 500 фатаграфій.
Уладзімір Андрыевіч дадаў, што выдавецтва ў бягучым годзе падрыхтавала шэраг кніг «Скарыніяны» і практычна ўсе яны адзначаны на міжнародным узроўні.

Белта/ав