Летась замежныя інвэстыцыі ў Беларусь склалі амаль $10 млрд
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.02.2018 11:07
Асноўнымі інвэстарамі былі суб’екты гаспадараньня з Расеі, Вялікабрытаніі й Кіпра.
pixabay.com/Public Domain CC0
У 2017 годзе замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі (без уліку банкаў) склалі 9,7 млрд даляраў.
Асноўнымі інвэстарамі былі суб’екты гаспадараньня з Расеі (38%), Вялікабрытаніі (больш за 26%) і Кіпра (7,2%).
Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, у мінулым годзе арганізацыямі Беларусі (без уліку банкаў) было накіравана ў замежжа інвэстыцый на суму каля 5,5 млрд даляраў. У асноўным у Расею — амаль 67%.
euroradio.fm/аз