Logo Polskiego Radia
Print

У Маладзечне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі "Польская кухня"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2018 11:34
«Польская кухня. Адчуй смак традыцый» – гэта ілюстраваная азбука польскіх традыцыйных страў.

/

24 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча (г. Маладзечна, вул. В. Гасьцінец, 121-3) адбудзецца прэзэнтацыя кулінарнай кнігі Яанны Фургаліньскай «Польская кухня. Адчуй смак традыцый» з дэгустацыяй.
«Польская кухня. Адчуй смак традыцый» – гэта ілюстраваная азбука польскіх традыцыйных страў. Прадстаўленыя ў кнізе 115 рэцэптаў пададзены арыгінальным спосабам – у выглядзе малюнкаў і сьціслага пакрокавага апісаньня. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасьцю дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы і адчуць іх смак.
Безумоўна, некаторыя стравы, тыя ж дранікі, клёцкі, суп са шчаўя ці галубцы, знаёмыя і беларусам, праўда, некаторыя, маюць свой калярыт. Але, канешне, ёсьць і адметныя стравы польскай кухні – флякі па-варшаўску ці сылескія клёцкі, бігас ці суп з памідораў – і дзякуючы гэтаму дапаможніку нават самы неабазнаны ў кулінарным майстэрстве зможа прыгатаваць і пакаштаваць іх у хатняй кухні. Для зручнасьці рэцэпты аб’яднаныя ў сем разьдзелаў: супы, стравы з мукі і бульбы, мясныя стравы, рыбныя стравы, гародніна, ласункі, напоі і дадаткі. У канцы кнігі зьмешчаны алфавітны паказальнік страў і сыстэма вагі і мераў.
Кніга выйшла па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.
На прэзэнтацыі можна будзе даведацца пра традыцыі польскай кухні, яе адметнасьці і блізкасьць да беларускай кухні, а таксама пакаштаваць адну з традыцыйных страў. Таксама госьці прэзэнтацыі будуць мець магчымасьць узяць удзел у віктарыне і атрымаць прызы ад арганізатараў.
Уваход вольны.

24 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча (г. Маладзечна, вул. В. Гасьцінец, 121-3) адбудзецца прэзэнтацыя кулінарнай кнігі Яанны Фургаліньскай «Польская кухня. Адчуй смак традыцый» з дэгустацыяй.

«Польская кухня. Адчуй смак традыцый» – гэта ілюстраваная азбука польскіх традыцыйных страў. Прадстаўленыя ў кнізе 115 рэцэптаў пададзены арыгінальным спосабам – у выглядзе малюнкаў і сьціслага пакрокавага апісаньня. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасьцю дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы і адчуць іх смак.

Безумоўна, некаторыя стравы, тыя ж дранікі, клёцкі, суп са шчаўя ці галубцы, знаёмыя і беларусам, праўда, некаторыя, маюць свой калярыт. Але, канешне, ёсьць і адметныя стравы польскай кухні – флякі па-варшаўску ці сылескія клёцкі, бігас ці суп з памідораў – і дзякуючы гэтаму дапаможніку нават самы неабазнаны ў кулінарным майстэрстве зможа прыгатаваць і пакаштаваць іх у хатняй кухні. Для зручнасьці рэцэпты аб’яднаныя ў сем разьдзелаў: супы, стравы з мукі і бульбы, мясныя стравы, рыбныя стравы, гародніна, ласункі, напоі і дадаткі. У канцы кнігі зьмешчаны алфавітны паказальнік страў і сыстэма вагі і мераў.

Кніга выйшла па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.

На прэзэнтацыі можна будзе даведацца пра традыцыі польскай кухні, яе адметнасьці і блізкасьць да беларускай кухні, а таксама пакаштаваць адну з традыцыйных страў. Таксама госьці прэзэнтацыі будуць мець магчымасьць узяць удзел у віктарыне і атрымаць прызы ад арганізатараў.Уваход вольны.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт