Міністэрства адукацыі ўмывае рукі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.05.2018 13:20
Бацькі зьвярнуліся ў мінадукацыі з просьбай прыняць усіх жадаючых дзяцей у польскую школу ў Горадні.
Польская школа ў Горадніzpb.org.pl
Мінадукацыі пераслала да мясцовых уладаў зварот бацькоў з просьбаю прыняць усіх жадаючых дзяцей у першыя клясы польскай школы ў Горадні. Міністэрства заяўляе, што ў яго няма кампэтэнцыі, каб прымаць рашэньні па гэтым пытаньні.
Старшыня Галоўнай рады непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва пад канец красавіка накіравала ліст у міністэрства адукацыі. Разам з групай бацькоў яна заклікае перастаць дыскрымінаваць дзяцей, якія жадаюць распачаць вучобу ў польскай школе і сфармаваць дадатковыя першыя клясы. На платныя падрыхтоўчыя курсы польскай мовы запісалася сёлета 75 дзяцей, а ў першыя клясы прымуць толькі 60.
Чыноўнікі міністэрства заявілі, што яны ня могуць прымаць рашэньні па гэтай справе і адаслалі зварот у гарадзенскае ўпраўленьне адукацыі.
У. Пац/нг