Logo Polskiego Radia
Print

ЛДПБ зьбірае ў Менску прадстаўнікоў прарасейскіх партый з усёй Эўропы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2018 16:07
Будуць прадстаўнікі Нацыянальнага фронту Францыі, Партыі свабоды Аўстрыі, «Альтэрнатывы для Германіі», «Адзінай Расеі».
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Партыя Гайдукевіча хоча сабраць у Менску прадстаўнікоў прарасейскіх нацыяналістычных партый з усёй Эўропы
У акаўнтах Лібэральна-дэмакратычнай партыі ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя, што арганізацыя рыхтуе ў Менску Кангрэс патрыятычных партый Эўропы.
Будуць прадстаўнікі Нацыянальнага фронту Францыі, Партыі свабоды Аўстрыі, «Альтэрнатывы для Германіі», «Адзінай Расеі» й яшчэ больш за 15 партый Эўропы, паведамляецца ў суполцы ЛДП «Вконтакте».
Нацыянальны фронт Францыі – гэта нацыяналістычная партыя, якую ўзначальвае Марын Лё Пэн. Партыя мае восем месцаў у парлямэнце з 577. Гэта папулісцкая партыя, якая набірае галасы дзякуючы выступам супраць мігрантаў. Марын Лё Пэн падчас крымскіх падзей 2014 года назвала Пуціна «абаронцам хрысьціянскай спадчыны эўрапейскай цывілізацыі». Гэтая арганізацыя шмат крытыкуе Эўразьвяз.
Аўстрыйскую партыю свабоды таксама залічваюць у папулісты і ўльтраправыя. І гэтая партыя таксама дасягае посьпеху найперш з-за агітацыі супраць мігрантаў. У часы кіраўніцтва партыяй радыкальнага лідара Ёрга Хайдэра АПС набірала да 27% галасоў на парлямэнцкіх выбарах. Хайдэра ў Аўстрыі называлі «адвакатам нацызму».
Пры гэтым Аўстрыйская партыя свабоды мае стабільна высокія вынікі падчас выбараў. Партыя эўраскептычная. А напрыканцы 2016 года заключыла пагадненьне аб супрацоўніцтве з «Адзінай Расеяй» Пуціна.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт