У Беларусі абнаўляюць лініі электраперадачы
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
22.08.2018 10:00
Разам з уводам у эксплюатацыю Беларускай АЭС павялічыцца нагрузка на лініі электраперадачы.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Узьвядзеньне новых паветраных ліній электраперадачы працягласьцю больш як 1 тыс. км і рэканструкцыя амаль 700 км дзеючых ліній парадугледжана праектам будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне. Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара ДВА "Белэнэрга" Павел Дрозд.
Павел Дрозд растлумачыў, што разам з уводам магутнасьцей БелАЭС нагрузка на сыстэму ЛЭП павялічыцца, а значыць, спатрэбіцца яе пашырэньне: "Але было б дзіўна будаваць новыя, не рамантуючы пры гэтым старыя, — паколькі бесьперабойна павінна працаваць уся сыстэма. Таму праект мае на ўвазе і рэканструкцыю ўстарэлых ліній. Пасьля абсьледаваньня жалезабэтонныя апоры мяняюцца на мэталічныя, праводзіцца замена правадоў, якія маюць дэфэкты, тросаў, што засьцерагаюць ад маланкі".
Уся выпрацаваная на БелАЭС магутнасьць будзе паступаць у энэргасыстэму па лініях электраперадачы магутнасьцю 330 кВ.
Лініі спраектаваны такім чынам, што ў выпадку няштатных сытуацый, выкліканых адключэньнем некалькіх ліній, рэшта зь перадачай выпрацаваных магутнасьцей справіцца.
Цяпер апошнія 6 пускавых комплексаў для выдачы магутнасьці зь БелАЭС гатовы больш як на 70 працэнтаў.
Намесьнік гендырэктара "Белэнэрга" паведаміў, што гэтыя 6 пускавых комплексаў (усяго іх 23) знаходзяцца ў Гарадзенскай, Менскай і Віцебскай абласьцях.
Belta.by/вк