Logo Polskiego Radia
Print

Фільм «Хрусталь» вылучылі ад Беларусі на «Оскар»-2019

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.10.2018 13:08
Беларуская кінастужка будзе прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі «Найлепшы замежны фільм».
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Фільм «Хрусталь» вылучылі ад Беларусі на «Оскар»-2019
Беларускі оскараўскі камітэт абраў фільм Дар'і Жук «Хрусталь» для вылучэньня на «Оскар-2019». Інфармацыю пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пацьвердзіла рэжысёр карціны Дарʼя Жук.
Беларуская кінастужка будзе прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі «Найлепшы замежны фільм». Акрамя «Хрусталя» Дарʼі Жук, члены оскараўскага камітэта ацанілі карціну «Сабака рыжы» (рэжысёр Віталь Васількоў). Выбар прафэсіяналаў упаў на «Хрусталь», які пасьпяхова прайшоў у кінапракаце і добра знаёмы многім беларускім гледачам.
«Мэта высокая, але дасягальная. Прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне для мяне і для маёй вялікай працавітай каманды – вялікі гонар. Я за апошні месяц сустракалася з многімі гледачамі, якія будуць за мяне заўзець, таму мы едзем у Лос-Анджэлес і адчуваем, што з намі – краіна», – пракамэнтавала Дарʼя Жук агенцтву «Інтэрфакс-Захад» выбар беларускага журы.
91-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў галіне кінэматографа за 2018 год адбудзецца 24 лютага 2019 года ў тэатры «Долбі». Намінанты будуць абвешчаныя 22 студзеня 2019 года.

Беларускі оскараўскі камітэт абраў фільм Дар'і Жук «Хрусталь» для вылучэньня на «Оскар-2019». Інфармацыю пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пацьвердзіла рэжысёр карціны Дарʼя Жук.

Беларуская кінастужка будзе прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі «Найлепшы замежны фільм». Акрамя «Хрусталя» Дарʼі Жук, члены оскараўскага камітэта ацанілі карціну «Сабака рыжы» (рэжысёр Віталь Васількоў). Выбар прафэсіяналаў упаў на «Хрусталь», які пасьпяхова прайшоў у кінапракаце і добра знаёмы многім беларускім гледачам.

«Мэта высокая, але дасягальная. Прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне для мяне і для маёй вялікай працавітай каманды – вялікі гонар. Я за апошні месяц сустракалася з многімі гледачамі, якія будуць за мяне заўзець, таму мы едзем у Лос-Анджэлес і адчуваем, што з намі – краіна», – пракамэнтавала Дарʼя Жук агенцтву «Інтэрфакс-Захад» выбар беларускага журы.

91-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў галіне кінэматографа за 2018 год адбудзецца 24 лютага 2019 года ў тэатры «Долбі».

Намінанты будуць абвешчаныя 22 студзеня 2019 года.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт