Рух «За Свабоду» атрымаў статус назіральніка ЭНП
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.11.2018 16:01
Статус назіральніка дае магчымасьці больш эфэктыўна ўздымаць беларускае пытаньне на форуме ЭЗ.
Юры Губарэвіч на паседжаньні ЭНПhttp://pyx.by/bel/news/5657/
На пасяджэньні палітасамблеі Эўрапейская народная партыя (ЭНП) прагаласавала за наданьне статусу назіральніка Руху «За Свабоду».
«З Эўрапейскай народнай партыяй мы зьвязаныя больш чым дзесяцігадовай гісторыяй партнэрства і супрацоўніцтва. Мы ганарымся тым, што падзяляем каштоўнасьці і бачаньне гэтай сям’і партыяў», – заявіў на паседжаньні ў Хельсінкі старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч.
«Статус назіральніка дае ў першую чаргу магчымасьці для больш глыбокага супрацоўніцтва як з самой ЭНП, так і з партыямі-партнёрамі па ўсёй Эўропе. Мы зможам больш эфэктыўна ўздымаць беларускае пытаньне на пасяджэньні Эўрапейскай народнай партыі, надаваць больш увагі да рэпрэсіяў і магчымага перасьледу актывістаў і палітыкаў у Беларусі», – пракамэнтаваў рашэньне ЭНП Губарэвіч.
Эўрапейская народная партыя — адна з найбуйнейшых партыяў Эўропы, уключае ў сябе правацэнтрысцкія партыі з розных краінаў эўрапейскага кантынэнту. ЭНП уключае ў сябе 16 кіраўнікоў урадаў краін — членаў ЭЗ і 6 кіраўнікоў урадаў краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, таксама 13 членаў Эўрапейскай камісіі, старшыню Эўразьвязу, старшыню Эўрапарлямэнту і найбуйнейшую фракцыю ў Эўрапарлямэнце.
З Беларусі статус назіральніка пры ЭНП таксама маюць Аб’яднаная грамадзянская партыі і Партыя БХД.
pyx.by/яс