У Менску сёньня выступіць Artur Dutkiewicz Trio
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.02.2019 08:12
Польскі інстытут працягвае сьвяткаваць 80-годзьдзе з дня нараджэньня легендарнага сьпевака і кампазытара Чэслава Немэна.
Польскі інстытут у Менску працягвае сьвяткаваць 80-годзьдзе з дня нараджэньня легендарнага польскага сьпевака і кампазытара Чэслава Немэна. Сёньня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі выбітны польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч выступіць у складзе калектыву«Artur Dutkiewicz Trio».
Джазмэны прадставяць свой найноўшы альбом «Traveller»/«Вандроўнік», а таксама кампазыцыі з папулярнага альбома «Немэн-Імправізацыі» з нагоды 80-годзьдзя Чэслава Немэна.
Паводле музычных крытыкаў, «Traveller» – татальны джаз геніяльных музыкантаў і адзін з найлепшых альбомаў апошніх месяцаў у сусьветным маштабе». Кампазыцыі альбома гарманічна спалучаюць джазавую імправізацыю з элемэнтамі польскага фальклёру і world music. «Traveller» – гэта ня толькі рэха шматлікіх гастрольных тураў, але, перш за ўсё, падарожжа ўнутр сябе, па ўласных настроях і эмоцыях.
Польскі інстытут у Менску працягвае сьвяткаваць 80-годзьдзе з дня нараджэньня легендарнага польскага сьпевака і кампазытара Чэслава Немэна. Сёньня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі выбітны польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч выступіць у складзе калектыву «Artur Dutkiewicz Trio».
Джазмэны прадставяць свой найноўшы альбом «Traveller»/«Вандроўнік», а таксама кампазыцыі з папулярнага альбома «Немэн-Імправізацыі» з нагоды 80-годзьдзя Чэслава Немэна.
Паводле музычных крытыкаў, «Traveller» – татальны джаз геніяльных музыкантаў і адзін з найлепшых альбомаў апошніх месяцаў у сусьветным маштабе». Кампазыцыі альбома гарманічна спалучаюць джазавую імправізацыю з элемэнтамі польскага фальклёру і world music. «Traveller» – гэта ня толькі рэха шматлікіх гастрольных тураў, але, перш за ўсё, падарожжа ўнутр сябе, па ўласных настроях і эмоцыях.
Польскі інстытут/ав