Старажытная царква згарэла ў Берасьцейскай вобласьці
Адбылася вялікая страта для культурнай спадчыны: у нядзелю 10 сакавіка згарэла Дзьмітраўская царква XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна. Яна належала да плеяды драўляных цэркваў, збудаваных у характэрным заходнепалескім стылі. Іх будавалі яшчэ ў часы Беоасьцейскай уніі.
Калі на месца прыбылі ратавальнікі, з-пад даха драўлянага будынка ішоў дым, а ўнутры будынка быў агонь, паведамляе МНС.
Настаяцель храма распавёў, што пра пажар яму паведамілі па тэлефоне. Унутр царквы трапіць было немагчыма з-за шчыльнага дыму і высокай тэмпэратуры.
Пажар быў ліквідаваны. Агнём зьнішчаны дах на плошчы 75 кв.м, пашкоджаныя сьцены і маёмасьць. Пацярпелых няма.
Сьвята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Драўляная царква XVIII стагоддзя была вышынёй 6 мэтраў.
У сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА прапаноўвалася ўнесьці пяць культавых драўляных храмаў Берасьцейшчыны. Характэрны стыль – строгі і элегантны адначасова, у якім спалучыліся народныя традыцыі і адгалоскі барока – вылучае старыя цэрквы гэтага рэгіёна, усе яны непаўторныя.
https://nn.by/?c=ar&i=226721
Адбылася вялікая страта для культурнай спадчыны: у нядзелю 10 сакавіка згарэла Дзьмітраўская царква XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна. Яна належала да плеяды драўляных цэркваў, збудаваных у характэрным заходнепалескім стылі. Іх будавалі яшчэ ў часы Беоасьцейскай уніі.
Калі на месца прыбылі ратавальнікі, з-пад даха драўлянага будынка ішоў дым, а ўнутры будынка быў агонь, паведамляе МНС.
Настаяцель храма распавёў, што пра пажар яму паведамілі па тэлефоне. Унутр царквы трапіць было немагчыма з-за шчыльнага дыму і высокай тэмпэратуры. Пажар быў ліквідаваны. Агнём зьнішчаны дах на плошчы 75 кв.м, пашкоджаныя сьцены і маёмасьць. Пацярпелых няма.
Сьвята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Драўляная царква XVIII стагоддзя была вышынёй 6 мэтраў. У сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА прапаноўвалася ўнесьці пяць культавых драўляных храмаў Берасьцейшчыны. Характэрны стыль – строгі і элегантны адначасова, у якім спалучыліся народныя традыцыі і адгалоскі барока – вылучае старыя цэрквы гэтага рэгіёна, усе яны непаўторныя.
паводле nn.by/эж