Logo Polskiego Radia
Print

Пасольства Расеі просіць доступу да арыштаваных расейцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 11:31
Беларускі МЗС паінфармаваў, што яны затрыманыя ў сувязі з падазрэньнем у дачы хабару.
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

Пасольства Расеі просіць доступу да арыштаваных расейцаў
Беларускі МЗС паінфармаваў, што яны затрыманыя ў сувязі з падазрэньнем у дачы хабару.
Пасольства Расеі ў Менску атрымала афіцыйнае паведамленьне ад МЗС Беларусі аб затрыманьні беларускім КДБ трох расейцаў.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар пасольства Аляксей Маскалёў, беларускі МЗС паінфармаваў, што грамадзяне РФ затрыманыя ў сувязі з падазрэньнем у дачы хабару.
Расейскі бок накіраваў запыт аб доступе консульскіх супрацоўнікаў да затрыманых грамадзянаў Расеі.
У паведамленьні не гаворыцца, ці зьвязанае затрыманьне расейцаў зь нядаўнімі гучнымі затрыманьнямі гендырэктара РУП „Белтэлекам” Сяргея Сівадзедава й Андрэя Ўцюрына, які да нядаўняга часу займаў пасаду намесьніка дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі.
4 траўня КДБ разьмясьціў на сваім сайце інфармацыю пра затрыманьне гендырэктара РУП „Белтэлекам” Сяргея Сівадзедава за атрыманьне хабару ад грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі „за спрыяньне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталяваньня ў памеры 15.000 эўра”. Той, хто даваў хабар, таксама затрыманы.
Акрамя таго, на сайце КДБ было разьмешчанае паведамленьне пра затрыманьне Андрэя Ўцюрына, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад прадстаўніка расійскай камэрцыйнай структуры.
Згодна з інфармацыяй КДБ, Уцюрын быў затрыманы за руку „пры атрыманьні 148.600 долараў ЗША ад прадстаўніка расейскай камэрцыйнай структуры „Г“ за садзейнічаньне ў прасоўваньні яе інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь”. Адзначаецца, што абодва абвінавачаныя прызналі віну па дадзеным эпізодзе ў поўным аб’ёме. Да іх ужытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
belapan.by/svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт