Крызыс у польскім будаўнічым сэктары
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        21.05.2013 15:00
                    
                                 
                
                
                    2013 год будзе чарговым цяжкім годам для польскага будаўніцтва. 
                
                
                    
                         Facebook
Facebook
                     
                
                
                
               
                
                         
 
www.sxc.hu
  Пра гэта сьведчыць рапарт экспэрцкіх фірм галіны. Страты прагназуюцца таксама на 2014 год.
Аўтары рапарту падкрэсьліваюць, што польскі будаўнічы сэктар далучыўся да іншых краін Вышаградзкай групы (Славаччыны, Чэхіі й Вугоршчыны) і пасьля некалькіх гадоў хуткага росту пачаў падаць.
Будаўнічыя фірмы мяркуюць, што сёлета будаўніцтва ў параўнаньні з 2012 годам зьменшыцца на 11%. Гэта зьвязана найперш з упадкам тэмпа эканамічнага роста ў Польшчы, а таксама з ростам беспрацоўя.
Вялікія фірмы глядзяць у будучыню больш аптымістычна, чым меншыя. Гаворачы пра бар’еры, якія ім найбольш перашкаджаюць, яны называюць дарагую працоўную сілу, моцную канкурэнцыю, а таксама бюракратыю.
ав