Logo Polskiego Radia
Print

"Пазыцыя Польшчы ў сьвеце ўзмацняецца"

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.09.2014 12:01
Пра гэта сьведчыць запрашэньне Камароўскага ў Бундэстаг - лічыць Міхал Малішэўскі.
Дырэктар каналу Польскае радыё для замежжа Міхал МалішэўскіДырэктар каналу Польскае радыё для замежжа Міхал Малішэўскіfot. Wojciech Kusiński, Polskie Radio

Гэта ўзмацненьне пазыцыі Польшчы на Захадзе, так кіраўнік Польскага радыё для замежжа ацэньвае сёньняшняе выступленьне Браніслава Камароўскага ў Бундэстагу.

Міхал Малішэўскі зьвярнуў увагу на тое, што падчас сваёй сёньняшняй прамовы польскі прэзыдэнт некалькі разоў намякаў на адносіны з ЗША.

Гаворачы пра трансатлянтычнае супрацоўніцтва, кіраўнік польскай дзяржавы закрануў непапулярную ў Нямеччыне тэму, лічыць Малішэўскі.

Міхал Малішэўскі: Гэта ў Нямеччыне непапулярная тэма. Немцы традыцыйна маюць антыамэрыканскія погляды, і гэта таксама выглядала па-рознаму на розных этапах іхнай гісторыі. Тым ня менш, зараз яны выразна дэманструюць сваю незалежнасьць. Тым часам Польшча пастаянна выказваецца за шырэйшы трансатлянтычны саюз.

Міхал Малішэўскі нагадаў, што выступ польскага прэзыдэнта ў Бундэстагу - гэта аднa з сэрыі сумесных польска-нямецкіх падзеяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт