Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню ў Польшчы пратэставалі адвакаты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2015 17:00
Адвакаты патрабуюць, між іншым, адэкватнага фінансаваньня судовай юрыдычнай дапамогі.
fot. glowimages.com

Адвакаты й юрыдычныя кансультанты ўпершыню ў гісторыі пратэставалі на вуліцах Варшавы. Удзельнікі пратэсту прайшлі пад Канцылярыю прэм’ер-міністра, каб перадаць пэтыцыю з пастулатамі прадстаўніку Эвы Копач.

Ніколі раней прадстаўнікі польскай адвакатуры не выходзілі на вуліцу, каб зьвярнуць увагу кіруючых на свае праблемы.

Адвакаты патрабуюць, між іншым, адэкватнага фінансаваньня судовай юрыдычнай дапамогі. Яны адзначаюць, што за абарону ў якасьці дзяржаўнага абаронцы адвакат атрымлівае 60 злотых (16 даляраў) за справу. Гэтая стаўка не мянялася 13 гадоў.

Чарговая праблема – гэты прыняты закон аб бясплатнай юрыдычнай дапамозе. Яе змогуць прадастаўляць асобы з юрыдычнай адукацыяй з трохгадовым досьведам. Праблема заключаецца ў тым, што іх, у адрозьненьні ад адвакатаў ці юрыдычных кансультантаў, на абвязвае службовая таямніца й не абавязвае іх дысцыплінарная адказнасьць. Паводле ўдзельнікаў пратэсту, гэта дыскрымінацыя часткі спэцыялістаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт