Logo Polskiego Radia
Print

Пакупкі за 24 злотыя, узамен узнагарода – аўтамабіль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.01.2016 16:06
Прайшло другоё лёсаваньне Нацыянальнай чэкавай лятарэі.
ben_osteen/flickr.com/Commercial use allowed

Пераможца другога лёсаваньня галоўнай узнагароды ў Нацыянальнай чэкавай лятарэі забраў сваю ўзнагароду – аўтамабіль Опэль Астра. Пераможцам стаў Пётр Глагоўскі з Влоцлаўка.

Шчасьлівым стаў чэк на 24 злотыя. Ключы ад аўтамабіля ўручыў віцэ-міністар фінансаў Конрад Рачкоўскі. Ён адзначыў, што лятарэя паказвае, што наяўнасьць чэкаў і сумленнасьць аплачваюцца.

Уладальніка чакаюць чарговыя аўтамабілі. Аўто разыгрываецца кожны квартал. Штомесяц можна выйграць пляншэт. Таксама падрыхтаваная галоўная ўзнагарода – Опэль Інсігнія. Чэкавая лятарэя будзе доўжыцца да верасьня. Хопіць падчас пакупак і карыстаньня іншымі паслугамі ўзяць чэк, зарэгістраваць яго на адпаведнай старонцы (loteriaparagonowa.gov.pl) і можна выйграць аўтамабіль. Удзельнічаць у лятарэі можа кожны паўнагадовы, а чэк павінен быць мінімум на 10 злотых.

Міністэрства фінансаў арганізавала чэкавую лятарэю, каб заахвоціць палякаў браць у крамах і пунктах паслугі чэкі, што гарантуе паступленьне ў казну адпаведных падаткаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт