Польшча сьвяткуе Год Генрыка Сянкевіча
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.05.2016 13:26
Заўтра ў Варшаве з гэтай нагоды будуць адчыненыя дзьве выставы.
Заўтра ў Варшаве будуць адчыненыя дзьве выставы, прысьвечаныя Генрыку Сянкевічу й падрыхтаваныя з нагоды 170 гадавіны народзін і 100 гадавіны сьмерці Генрыка Сянкевіча.
У Музэі літаратуры пройдзе адкрыцьцё выставы “Альбомы Сянкевіча”. На ёй можна будзе паглядзець на пісьменьніка праз прызму яго твораў і герояў, якія сталі натхненьнем для творцаў ХІХ і ХХ стагодзьдзяў, а таксама сучасных аўтараў. Падзеленая на тры часткі выстава паказвае Сянкевіча як аўтара “сцэн і вобразаў з гісторыі Польшчы” то бок раманаў “Крыжакі” й “Трылогія”; як рэпартэра з Афрыкі; і як аўтара „Quo vadis?”.
На выставе таксама будуць паказаныя архіўныя матэрыялы Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве й першыя экранізацыі прозы Генрыка Сянкевіча.
5 траўня ў Музэі незалежнасьці ў Варшаве пройдзе вэрнісаж выставы Барбары Ваховіч “Генрык Сянкевіч 1846-1916”, якая ўрачыста распачынае Год Генрыка Сянкевіча.
ав